Сіноптыкі: У аўторак у Беларусі будзе пераважна без ападкаў

Як інфармуе БЕЛТА, прагназуецца пераважна без ападкаў, толькі месцамі па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах з'явіцца туман. 

Вецер будзе паўночным 4-9 метраў за секунду. 

Тэмпература паветра ўначы складзе ад +5 на паўночным захадзе да 14 градусаў цяпла на паўднёвым усходзе краіны. Удзень паветра прагрэецца ад 16 да 21 градусаў цяпла, у паўднёва-ўсходніх раёнах — да +23 градусаў.

На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца цёплае камфортнае надвор'е

Фота — ont.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі