Спёка адступае: у аўторак у асобных раёнах Беларусі чакаюцца навальніцы
У аўторак па поўначы чакаюцца дажджы / pexels.com
У аўторак, 22 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку пераважна па паўночна-ўсходняй палове, а ўдзень месцамі па поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі па Беларусі будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 12-18 цяпла, удзень чакаецца +21...+27 (у Мінску — 22-24 градусы).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.