У аўторак у Беларусі апошні дзень уборкі ўраджаю

У аўторак у Беларусі апошні дзень уборкі ўраджаю

У аўторак, 7 лістапада, у Беларусі апошні дзень уборкі ўраджаю. Гэтую крайнюю дату яшчэ два тыдні таму назваў Аляксандр Лукашэнка. Праўда, на загад яго словы былі не зусім падобныя: “Хацелася б, каб да 7 лістапада гэтыя работы былі праведзены”.

Можна меркаваць, што ўжо скончана ўборка бульбы. На 27 кастрычніка сельгасарганізацыям заставалася “адпрацаваць” толькі 0,3% плошчаў. Паводле звестак Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, на 6 лістапада прыбрана толькі 96,5% кукурузы ад запланаванага, 89,7% буракоў. А значыць, укласціся ў тэрмін будзе цяжка. У Гомельскай вобласці днямі на ўборку льну адправілі нават чыноўнікаў.

У аўторак у Беларусі апошні дзень уборкі ўраджаю
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі