У аўторак у Беларусі будзе да 3 градусаў цяпла, чакаюцца невялікія ападкі

Туман у пачатку снежня

Туман у пачатку снежня / t.me/gorodmozyr/

У аўторак, 10 снежня, у Беларусі прагназуюцца невялікія ападкі (мокры снег, снег і дождж). Сіноптыкі папярэджваюць пра слабыя туман і галалёд, а таксама пра галалёдзіцу, якая месцамі захаваецца на дарогах.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -5 да +1 градуса (у Мінску — 1-3 марозу), у дзённыя гадзіны — ад -3 да +3 (у сталіцы — ад -1 да +1).

У сераду таксама чакаюцца невялікія ападкі (мокры снег і дождж), уначы будзе ад 0 да -6, удзень  ад -3 да +3 градусаў. У чацвер снег і мокры снег магчымыя ўжо амаль па ўсёй краіне.

У аўторак у Беларусі будзе да 3 градусаў цяпла, чакаюцца невялікія ападкі
vk.com/belgidromet
У аўторак у Беларусі будзе да 3 градусаў цяпла, чакаюцца невялікія ападкі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі