У аўторак у Беларусі чакаюцца дажджы

Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі гідраметэацэнтр.



Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі па Віцебскай вобласці — моцныя дажджы. У асобных раёнах Беларусі прагназуецца туман.



Удзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер чакаецца пераменных напрамкаў 4-9 метраў у секунду.



Тэмпература паветра ўначы складзе +3...+9 градусаў, удзень будзе ад 9 градусаў цяпла па паўночным усходзе да 20 градусаў — па паўднёвым захадзе краіны.



Фота — shunk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі