У аўторак у Беларусі чакаюцца дажджы і моцны вецер

Дождж

Дождж / pexels.com

У аўторак, 3 кастрычніка, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Удзень яны чакаюцца пераважна ў паўночна-ўсходніх раёнах. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны, удзень — парывісты, месцамі моцны парывісты (да 15-20 м/с).

Тэрмометры ўначы пакажуць ад +3 па паўднёвым усходзе да +14 па захадзе Беларусі. Удзень пацяплее да 20-25 вышэй за нуль, па паўночна-ўсходняй частцы краіны будзе 16-19 цяпла. 

У аўторак у Беларусі чакаюцца дажджы і моцны вецер
vk.com/belgidromet
У аўторак у Беларусі чакаюцца дажджы і моцны вецер

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі