У аўторак у Беларусі магчымы мокры снег
Такое халоднае надвор'е, як цяпер, бывае раз на 10-12 гадоў.
"На гэтым тыдні будзе вельмі халоднае надвор'е, на 3-7 градусы ніжэйшае за кліматычную норму. Такая тэмпература характэрная для канца кастрычніка", — распавядае Еўрарадыё кіраўнік службы прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.
У аўторак будзе павышаны ціск. Уначы без ападкаў, а вось раніцай і ўдзень невялікія дажджы, магчымы мокры снег. Тэмпература паветра +1...+5°С ноччу, месцамі замаразкі на глебе, а ўдзень максімум да +5...+11°С.
З серады на Беларусь прыйдзе скандынаўскі антыцыклон. Таму ў сераду-чацвер без ападкаў. Уначы тэмпература знізіцца да -4°С, максімальная днём будзе ад +4 да +11°С.
У пятніцу, суботу і нядзелю — пераважна без ападкаў. Максімальная тэмпература ўдзень +6...+13°С. Уначы да +1...+6°С, а месцамі замаразкі ад 0 да -4°С.
Фота — REUTERS