У аварыі пад Шчучынам загінула сямігадовая дзяўчынка з бабуляй

У аварыі пад Шчучынам загінула сямігадовая дзяўчынка з бабуляй

Два чалавекі загінулі 15 лютага ў аварыі пад Шчучынам, паведамляе прэс-служба МУС.

Трагічнае здарэнне адбылося каля 15-й гадзіны. Кіроўца таксоўкі пры павароце налева не прапусціў сустрэчны мікрааўтобус "Фальксваген".

У выніку ДТЗ у рэанімацыю былі дастаўленыя 23-гадовы кіроўца таксоўкі і яго пасажыры — сямігадовая дзяўчынка і яе 48-гадовая бабуля. Ад атрыманых траўмаў абедзве пасажыркаі ў бальніцы памерлі. Кіроўцу мікрааўтобуса, як адзначаюць у Следчым камітэце, шпіталізацыя не спатрэбілася.

Паведамляецца, што пасажыркі таксоўкі не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, а дзіця перавозілася без дзіцячага крэсла.

У аварыі пад Шчучынам загінула сямігадовая дзяўчынка з бабуляй
Смяротная аварыя пад Шчучынам / t.me/pressmvd

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі