У Баранавічах з кінатэатра двойчы эвакуявалі людзей

У Баранавічах з кінатэатра двойчы эвакуявалі людзей

У Баранавічах з кінатэатра "Кастрычнік" двойчы эвакуявалі людзей. Здарэнне адбылося ўдзень 13 студзеня. Міліцыя шукала падазроны чорны пакет, пра які паведаміў па тэлефоне невядомы.

Тэлефанаванне ў дзяжурную частку мясцовай міліцыі адбылося пасля 14-й гадзіны. Невядомы сказаў, што ў пакеце каля касаў "нешта мігае". На месца прыбылі міліцыянеры, ратавальнікі і медыкі. З будынка эвакуявалі 20 чалавек — гледачоў і персанал. Аднак нічога не знайшлі ні ў кінатэатры, ні на прылеглай тэрыторыі. Як паведамляе тэлеканал АНТ, сілавікі праглядалі камеры відэаназірання, каб быць упэўненымі, што трывога несапраўдная. Цяпер яны шукаюць тэлефоннага тэрарыста. Яму пагражае нават крымінальная адказнасць.

Сайт intex-press.by інфармуе, што першая эвакуацыя з кінатэатра адбылася ў 14:20. Праз хвілін дзесяць людзям дазволілі вярнуцца назад. Аднак а 15-й гадзіне сітуацыя з эвакуацыяй паўтарылася! "Нас зноў папрасілі выйсці на вуліцу, зачынілі ўсе дзверы, — распавядаюць відавочцы. — Відаць, нічога не знайшлі, таму што даволі хутка нас зноў упусцілі ўнутр".

Па словах відавочцаў, сапёраў на месцы здарэння яны не бачылі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

У Баранавічах з кінатэатра двойчы эвакуявалі людзей
intex-press.by
У Баранавічах з кінатэатра двойчы эвакуявалі людзей
mvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі