У Баранавічах заменяць рускамоўны знак "Міліцыя" на беларускамоўны
У Баранавічах на вуліцы Леніна заменяць рускамоўны знак "Міліцыя" на беларускамоўны. Гэтага дамогся юрыст Ігар Случак. Ён накіроўваў заяву ў баранавіцкі аддзел ДАІ, у якой звярнуў увагу на той факт, што ў адпаведнасці з Правіламі дарожнага руху згаданы знак павінен быць выкананы толькі па-беларуску. З атрыманага адказу вынікае, што знак з рускамоўным надпісам будзе дэмантаваны, а замест яго да 16 ліпеня ўсталююць знак з беларускамоўным надпісам.
Знак быў зменены ў межах кампаніі "Беларускім вуліцам — шыльды па-беларуску!" ад ініцыятывы "Умовы для мовы". Кожны можа да яе далучыцца праз гэтую спасылку.
Ігар Случак / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё