У Баранавічах ездзіла машына без кіроўцы — мінакі спрабавалі яе спыніць

Гаспадар аўтамабіля выйшаў у краму / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Гаспадар аўтамабіля выйшаў у краму / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Баранавічах на відэа трапіў аўтамабіль, які самастойна крануўся і пачаў ездзіць па крузе. Пра інцыдэнт расказвае Intex-press. Спыніць машыну спрабавалі выпадковыя мінакі. Але справіцца з гэтай задачай яны змаглі, толькі разбіўшы шкло дзвярэй кіроўцы.

Абставіны высветлілі супрацоўнікі ДАІ. Аказалася, што гаспадар машыны ў гэты час быў у краме. Ён прыпаркаваў аўтамабіль, але не паставіў яго на ручны тормаз. А затым, калі мужчына ўжо быў у краме, ён выпадкова націснуў на дыстанцыйны пульт, аўтамабіль завёўся і пачаў рух.

У ДАІ таксама ўдакладнілі, што ні людзі, ні іншыя аўтамабілі не пацярпелі. Але ўладальніка аўто пакаралі — прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі