У Барысаве міліцыя адпрацоўвала дзеянні "пры ўзнікненні нестандартных сітуацый"
Вучэнні ў Барысаве
У Барысаве міліцыя адпрацоўвала дзеянні "пры ўзнікненні нестандартных сітуацый", па прадухіленні тэрактаў і арганізацыі прапускнога рэжыму. У горадзе прайшлі абласныя "тактыка-спецыяльныя вучэнні" з выкарыстаннем разнастайных спецсродкаў.
Як піша раённая газета, сілавікоў сабралі на тэрыторыі Палаца культуры імя Горкага (у тым ліку і атрад спецназу "Тарнада"). Кіраваў вучэннямі першы намеснік начальніка УУС Мінскага аблвыканкама, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі палкоўнік Аляксандр Кісель.
Падобныя вучэнні прайшлі ў Гомелі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.