У базе вышуку МУС — каліновец, які загінуў больш за год таму
Васіль Грудовік значыцца ў вышуку МУС
У базе вышуку беларускага МУС значыцца каліновец Васіль "Атам" Грудовік, заўважылі праваабаронцы цэнтра "Вясна".
І гэты пры тым, што каліновец загінуў больш за год таму — 26 чэрвеня 2022-га пад Лісічанскам. Тады ж, дарэчы, загінуў Іван "Брэст" Марчук.
Тым часам у МУС заяўляюць, што Грудовік "уцёк ад следства". У вышук ён абвешчаны паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (масавыя беспарадкі).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.