У Беларусь прыбыў буйны чыноўнік ЕС Гунар Віганд

18 лістапада ў Беларусь прыбыў дырэктар дэпартамента Расіі, Усходняга партнёрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Гунар Віганд.

Як паведаміў прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, адбудуцца сустрэчы прадстаўніка ЕС у Міністэрстве замежных спраў.

Па верасіі агенцтва БелаПАН, візіт Віганда звязаны з тым, што Беларусь і ЕС праводзяць кансультацыі па пытаннях мадэрнізацыі. Трэці раўнд прайшоў 29 верасня — 1 кастрычніка ў Брусэлі. Дэлегацыю Беларусі ўзначальвала намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына. Дэлегацыю ЕС, якая складаецца з экспертаў Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў і Еўрапейскай камісіі, узначальваў Гунар Віганд.

Дарэчы, кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька заяўляе, што Віганд прыбыў для таемных перамоваў з прадстаўнікамі беларускай улады за зачыненымі дзвярыма. 

Фота — DW

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі