У Беларусь прыехаў новы расійскі пасол, ён сустрэўся з Макеем

У Беларусь прыехаў новы расійскі пасол, ён сустрэўся з Макеем

У Беларусь прыехаў новы расійскі пасол Яўген Лук'янаў. На гэтую пасаду экс-пасол РФ у Латвіі быў прызначаны Уладзімірам Пуціным у сакавіку 2021-га. Ён змяніў Дзмітрыя Мезенцава, які стаў дзяржсакратаром саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, 30 красавіка адбылася сустрэча міністра замежных спраў нашай краіны Уладзіміра Макея і Яўгена Лук'янава, які ўручыў копіі даверчых грамат. Макей павіншаваў расійскага пасла з пачаткам дыпламатычнай місіі ў Беларусі і выказаў надзею на яго актыўную працу "ў мэтах далейшага ўмацавання ўсебаковых адносін паміж Мінскам і Масквой". На сустрэчы былі абмеркаваны "актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеяння ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў".

Лук'янаў раней быў намеснікам сакратара Савета бяспекі Расіі. Таксама ён мае "сур'ёзны эканамічны і банкаўскі бэкграўнд".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі