У Беларусь прыйшоў грамадзянін Германіі і папрасіў прытулку

Беларусы думалі, што затрымалі паляка, а ён аказаўся немцам / vk.com/gpkgovby
Беларусы думалі, што затрымалі паляка, а ён аказаўся немцам / vk.com/gpkgovby

У Беларусь прыйшоў грамадзянін Германіі і папрасіў прытулку. Пра гэта паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт РБ. Сцвярджаецца, што беларускія памежнікі затрымалі мужчыну 4 снежня "недалёка ад мяжы з Польшчай". Пры гэтым дакладнае месца не называецца. Не ўдакладняецца і тое, як ён нелегальна перайшоў мяжу, на якой пабудаваны 5-метровы плот.

Замежнік "адразу ж звярнуўся з хадайніцтвам аб прадастаўленні статуса ўцекача ў нашай краіне". Тое, што ён грамадзянін Германіі, памежнікі высветлілі "падчас далейшага разбіральніцтва". Падкрэсліваецца, што мужчына назваў прычынай свайго такога нечаканага рашэння "пагаршэнне ўмоў жыцця на радзіме". Падобныя "перабежчыкі" з ЕС у Беларусь Аляксандра Лукашэнкі вельмі рэдкія, таму іх напоўніцу выкарыстоўвае дзяржаўная прапаганда. У той жа час беларусы ўцякаюць ад рэпрэсій у краіны Еўрасаюза.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі