У Беларусь вяртаюцца дажджы і халады

Да канца тыдня ў Беларусі пахаладае. Аб гэтым Еўрарадыё распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Белгідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

“Сёння і заўтра будзе цепла, днём 20− 27 градусаў вышэй за нуль, месцамі навальніцы і дажджы,  а вось з серады чакаецца змяненне надвор’я. Ноччу па захадзе краіны, а днём па большай частцы тэрыторыі  — дажджы”, — кажа Дзмітрый Рабаў.

Сіноптык заўважыў, што надвор’е, якое зараз пануе на Беларусі характэрнае для канца траўня, але ніяк не для красавіка.

У сераду чакаецца змяненне надвор’я, бо праз Беларусь пройдзе актыўны атмасферны фронт, які прынясе месцамі навальніцы, град, моцныя дажджы, вецер парывамі да 15 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе +8−+14 градусаў вышэй за нуль, па захадзе − +5 — +7 градусаў. Днём будзе ад +8 па захадзе да + 23 па ўсходзе.

З чацвярга ўсталюецца яшчэ халаднейшае надворе, чым зараз — 0 — +7 па ўсёй тэрыторыі, вецер да 15−20 м\с.

На травеньскія святы, як заўважае Дзмітрый Рабаў, будзе холадна, вільготна, але пераважна без ападкаў.  Тэмпература паветра ноччу — ад 0 да +6, днём да 12−18 градусаў цяпла. 2 траўня чакаюцца кароткачасовыя дажджы на большай частцы тэрыторыі. Вецер да 15−20 м/с. Тэмпература —  2−8 градусаў вышэй за нуль, днём — 8−15 градусаў цяпла.

Але з-за таго, што вецер будзе паўночным, гэта будзе ўплываць на ўспрыманне надвор’я. Такая сінаптычная карціна захаваецца да 5 траўня.

Фота: dailystavropol.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі