У Беларусь з Украіны прарываўся Mitsubishi Pajero, яго спынілі стрэламі

У Беларусь з Украіны прарываўся Mitsubishi Pajero, яго спынілі стрэламі

У Беларусь з Украіны прарываўся Mitsubishi Pajero, яго спынілі стрэламі. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, здарэнне адбылося ў Валынскай вобласці. Позна ўвечары аўтамабіль праігнараваў патрабаванне спыніцца і наехаў на ўкраінскага памежніка з аддзела "Даманава" Луцкага атрада, які атрымаў траўмы галёнкі і пальцаў правай нагі.

Толькі папераджальны стрэл у паветра прымусіў легкавік спыніцца і развярнуцца. Mitsubishi Pajero паехаў назад на ўкраінскую тэрыторыю. Памежнікі стралялі па колах, але ён здолеў з'ехаць. Пра здарэнне паведамілі ў паліцыю, СБУ, вайсковую контрразведку, іншыя службы. Ідзе пошук зламыснікаў. Мяркуецца, што прарыў у Беларусь спрабавалі здзейсніць кантрабандысты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі