У беларусаў стала сыходзіць больш грошай на харчаванне

Сярэдняя сям'я траціць на харчаванне больш за 40% даходу / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Сярэдняя сям'я траціць на харчаванне больш за 40% даходу / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Беларусы пачалі больш сродкаў выдаткоўваць на харчаванне, заўважыў рэсурс "Зеркало" пасля аналізу звестак Белстата. Калі калі ў чацвёртым квартале 2022-га года сярэднестатычная сям'я выдавала на ежу 39,2% свайго даходу, то ў першым квартале цяперашняга — ужо больш за 40% (40,4%).

Выраслі і агульныя месячныя выдаткі. Паводле звестак Белстата, сярэдняя беларуская сям'я выдаткоўвала на месяц у першым квартале 2023 года 1 809,3 рубля — гэта на 222,3 рубля больш, чым у чацвёртым квартале 2022-га.  

Пры гэтым наяўныя даходы ў горадзе і сельскай мясцовасці адрозніваюцца. У гарадах і пасёлках гарадскога тыпу ў студзені-сакавіку маглі выдаткаваць у месяц больш за 2 000 рублёў, а ў вёсках — 1 568,6 рублёў. У параўнанні з папярэднім кварталам гэтыя сумы выраслі на 74,5 рубля ў гарадах і ўпалі на 27,7 рубля ў сельскай мясцовасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі