У Беларусі 2 жніўня чакаюцца залевы з навальніцамі і шквалістым ветрам
На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца няўстойлівае надвор'е з дажджамі і навальніцамі. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на начальніка службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрыя Рабава.
Уначы ў аўторак, 2 жніўня, на большай частцы тэрыторыі, а днём пераважна па ўсходзе чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя залевы. Пры навальніцах сіноптыкі прагназуюць шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 метраў за секунду. У некаторых раёнах уначы і зранку будзе туман.
Слупок тэрмометра ўначы пакажа 10-17 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе - 18-20 градусаў Удзень прагназуецца 21-27 градусаў цяпла.
У сераду пахаладае. Уначы будзе +9...+15, удзень — ад 18 да 25 са знакам "Плюс". Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах — з навальніцамі.
Аднак ужо ў чацвер ранейшае цяпло пачне вяртацца. Уначы сіноптыкі прагназуюць 9-16 цяпла, а ўдзень — ад 21 да 28 градусаў вышэй за нуль. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у некаторых раёнах магчымыя навальніцы.
На бягучым тыдні ў Беларусі будзе цёплае і дажджлівае надвор'е (прагноз на тыдзень)