У Беларусі +21 новы палітвязень. А ўсяго іх ужо 1394

Пратэсты ў Мінску ў 2020 годзе / Еўрарадыё
Пратэсты ў Мінску ў 2020 годзе / Еўрарадыё

5 лістапада 2022 года праваабаронцы прызналі палітзняволенымі яшчэ 21 грамадзяніна Беларусі. У спісе 19 мужчын і 2 жанчыны.

Гэта Валерый Тумілевіч, Уладзімір Чмураў, Сяргей Ліцкевіч, Алег Фалей, Алег Дутчык, Павел Малітвік, Алег Раманчык, Арцём Міхальцоў, Павел Кульгейка, Дзмітрый Малашанка, Ігар Беланожка, Аляксей Іваноў, Валерый Сівук, Уладзімір Шымчук, Алег Крычкоўскі, Васіль Дземідовіч, Марына Каласкова, Дзяніс Варабей, Іван Верабей, Людміла Самак, Эдгар Шырко.

Гэтыя асобы пазбаўленыя волі за абразу Аляксандра Лукашэнкі, супрацоўнікаў міліцыі, суддзяў, знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды мяркаванняў. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і заклікаюць неадкладна вызваліць іх.

Падрабязней пра тое, у чым канкрэтна абвінавачваюць асобаў з новага спіса палітвязняў, чытайце на сайце цэнтра "Вясна".

У Беларусі +21 новы палітвязень. А ўсяго іх ужо 1394

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі