У Беларусі абвясцілі штармавое папярэджанне

Паводле звестак Гідраметэацэнтру, у многіх раёнах Беларусі ў нядзелю прагназуецца завіруха, на дарогах — галалёдзіца, узмацненне ветры парывамі да 15-22 метраў за секунду, уначы месцамі да 25 метраў за секунду, перадае БЕЛТА.



Небяспека для людзей можа ўзнікнуць у сувязі з пашкоджаннямі і абрывамі ліній сувязі і электраперадач, адключэння электрычных падстанцыяў, абвалу слаба замацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, падзення дрэваў. У часе завірухі небяспеку ўяўляе зніжэнне бачнасці на дарогах і ўскладненне руху транспарту.



МНС нагадвае, што пры такім надвор’і з балконаў і двароў трэба прыбраць у дом і сутарэнне гаспадарчыя рэчы, абрэзаць сухія дрэвы, якія могуць нанесці шкоду жыллю. Машыну лепей паставіць у гараж, а калі яго няма, то паркаваць аўто варта падалей ад дрэваў і слаба замацаваных канструкцый. У моцную завіруху варта адмовіцца ад паездак на машыне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі