У Беларусі аб'явілі дату рэспубліканскага суботніка

У Беларусі аб'явілі дату рэспубліканскага суботніка

У Беларусі аб'явілі дату рэспубліканскага суботніка — 25 красавіка. Адпаведную пастанову (№ 233 ад 16 красавіка 2020-га) прыняў беларускі ўрад. Працоўным прапануюць "на добраахвотнай аснове" паўдзельнічаць у суботніку ці на сваіх працоўных месцах, ці ў добраўпарадкаванні сваіх населеных пунктаў, гісторыка-культурных каштоўнасцяў, у падрыхтоўцы да лета дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагероў. Заробленыя на суботніку грошы пералічваюцца праз гарадскія і раённыя выканкамы ў абласныя выканаўчыя камітэты і ў Мінгарвыканкам. Ва ўрадавым дакуменце адзначаецца, што яны пойдуць і на добраўпарадкаванне населеных пунктаў, і на рэканструкцыю помнікаў, мемарыяльных комплексаў, Нацыянальнаму мастацкаму музею і г. д.

З заробку работнікаў, для якіх 25 красавіка — працоўны дзень, грошы ўтрымліваюцца з іх згоды ў памеры, які добраахвотна вызначае сам калектыў.

Раней Міністэрства аховы здароўя Беларусі прагназавала на канец красавіка — на пачатак траўня 2020-га пік заражэнняў каранавірусам у нашай краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі