У Беларусі адзін з найніжэйшых узроўняў махлярства з банкаўскімі картамі
За апошнія паўгады ў банкі звярнуліся 1227 уладальнікаў картак, у якіх скралі грошы.
Начальнік Галоўнага ўпраўлення развіцця лічбавых банкаўскіх тэхналогій Нацыянальнага банка Аляксандр Сотнікаў на прэс-канферэнцыі 10 жніўня заявіў, што ў Беларусі адзін з самых нізкіх узроўняў махлярства з банкаўскімі картамі ў рэгіёне.
За апошнія паўгода ў беларускія банкі звярнуліся 1227 уладальнікаў картак, у якіх скралі грошы з рахункаў. Па 821 выпадку грошы вярнулі, па 354 — не, яшчэ па шэрагу ідзе разбіральніцтва.
Фота: blog.encontresuaviagem.com.br