7 траўня ў Беларусі адзначаецца Радаўніца
Сёння ў Беларусі адзначаецца Радаўніца — дзень памінання памерлых.
Радаўніца (або Радуніца) узнікла яшчэ ў паганскія часы. Пазней яна была прымеркаваная да царкоўнага календара — яна прыпадае на дзявяты дзень пасля Вялікадня. У Беларусі Радаўніцу адзначаюць праваслаўныя і ўніяты.
У гэты дзень прынята наведваць месцы пахавання родных, наводзіць парадак на магілах. У памяць нябожчыкаў на магілах ставяць кветкі і запальваюць свечкі. Таксама памерлых памінаюць за святочнай трапезай.