У Беларусі адзначаюць Радаўніцу

Радаўніца / racyja.com
Радаўніца / racyja.com

Сёння ў Беларусі адзначаецца Радаўніца — дзень памінання памерлых.

Радаўніца (або Радуніца) узнікла яшчэ ў дахрысціянскія часы. Пазней яе прыстасавалі да царкоўнага календара: яна адзначаецца ў аўторак на наступным тыдні пасля Вялікадня. У Беларусі Радаўніцу адзначаюць праваслаўныя і уніяты.

У гэты дзень наведваюць месцы пахавання родных, наводзяць парадак на магілах. На магілах ставяць кветкі і запальваюць свечкі. Таксама памерлых памінаюць за святочнай трапезай.

Зазвычай напярэдадні Радаўніцы гатавалі для памінання няцотную колькасць страваў. Абавязковымі лічыліся памінальная посная куцця з мёдам, фарбаваныя велікодныя яйкі, булкі, бліны, мядовыя велікодныя пернікі. 

У Беларусі Радаўніца з'яўляецца выходным днём з пачатку 1990-х.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі