У Беларусі буйнога чыноўніка затрымалі за хабар 250 долараў
За кратамі апынуўся намеснік дырэктара "Белдзяржпалявання".
Ён узначальваў аддзел выдачы пасведчанняў на права палявання ды дапамог паляўнічаму здаць экзамен на атрыманне дзяржаўнага пасведчання. У адносінах чыноўніка была заведзеная крымінальная справа па падазрэнні ў хабарніцтве.
Як паведамляе БелаПАН, следчыя правялі ператрус у чыноўніка і двух ягоных паплечнікаў. У выніку было канфіскавана больш за 6 тысяч долараў, арыштавана маёмасць і два аўтамабіля. Усе трое падазраваных знаходзяцца пад вартай. Следчыя мяркуюць, што ўдасца ўстанавіць і іншыя выпадкі хабарніцтва.
Фота — ria.ru