У Беларусі чацверты дзень запар менш за 300 новых выпадкаў COVID-19
На 5 ліпеня ў Беларусі пацверджаныя 63554 выпадкі COVID-19. +284 выпадкі за апошнія 24 гадзіны. Колькасць новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі чацверты дзень запар трымаецца ніжэй за 300.
Па статыстыцы Мінздароўя, выпісаны з лякарняў 50871 пацыент, у якога была пацверджаная каранавірусная інфекцыя (+202). З іх 50448 паправіліся (+197). 423 пацыенты з выяўленым COVID-19 памерлі (+5).
Калі верыць Мінздароўя, за суткі ў Беларусі зроблена 8730 тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Агулам з пачатку пандэміі праведзеныя 1068029 аналізаў на COVID-19.
Адсотак тэстаў, якія паказалі новыя выпадкі COVID-19 за апошнія 24 гадзіны, за кошт іх малой колькасці падскочыў за 3,25%. Нам не паведамляюць, колькі з 8730 тэстаў планава і па запатрабаванні робіцца медыкам і сілавікам, колькі — паўторна пацыентам з пацверджаным COVID-19, і колькі — людзям з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.