У Беларусі чакаецца пацяпленне
У Беларусі чакаецца пацяпленне. Па даных сіноптыкаў, да канца тыдня тэмпература паветра месцамі будзе дасягаць 19 градусаў цяпла. Для апошніх дзён кастрычніка надвор'е зусім не характэрнае, тэмпература паветра на некалькі градусаў будзе перавышаць кліматычную норму.
У аўторак, 26 кастрычніка, будзе без ападкаў. Уначы прагназуецца ад -3 да +3 градусаў (у Мінску — ад -1 да +1), удзень — ад +7 да +13 (у сталіцы — ад +8 да +10 градусаў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.