У Беларусі чакаецца пахаладанне
![Зімой у Беларусі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2025-01/677.jpg.webp?itok=Hr2zG0m_)
Зімой у Беларусі / t.me/hoiniki_news/
Уначы ў суботу, 11 студзеня, ападкі (снег, мокры снег і дождж) магчымыя пераважна на ўсходзе Беларусі, раніцай і ўдзень — амаль па ўсёй краіне (пераважна мокры снег). Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёдзіцу на асобных участках дарог.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -4 да +1 градуса (у Мінску — ад 0 да -2), у дзённыя гадзіны — ад -2 да +2 (у сталіцы — ад -1 да +1).
Удзень у нядзелю ападкі (невялікі снег, мокры снег) чакаюцца ў многіх раёнах краіны. Уначы будзе 1-6 градусаў марозу, у дзённыя гадзіны — ад -4 да +1. У панядзелак у начныя гадзіны прагназуецца да -11, удзень — ад 0 да -6.
![У Беларусі чакаецца пахаладанне](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/JcMzN3cW_q4.jpg.webp?itok=uQeX8nj2)
![У Беларусі чакаецца пахаладанне](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Riwcz1lKZ38.jpg.webp?itok=nZtOTzH3)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.