У Беларусі чакаюць больш за 50 тысяч спартсменаў і заўзятараў (відэа)
Падчас хакейнага чэмпіянату свету ў траўні для гасцей на беларускай мяжы ў пунктах пропуску адкрыюць новыя калідоры.
Гэтыя захады, як мяркуецца, дапамогуць не дапусціць чэргаў.
Вось што распавёў тэлеканалу АНТ намеснік старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта Сяргей Барысюк:
"Мы адпрацоўвалі ў рэжыме трэніровак такія сітуацыі, калі ў пункт пропуску адначасова прыбывае вялікая колькасць грамадзян. Тут будзе пэўная напружанасць, але механізмы і тэхналагічныя рашэнні адпрацаваны на практыцы, праблем не будзе".
Дарэчы, у мытным камітэце прагназуюць, што большасць замежнікаў (да 80%) прыляціць у Беларусь на самалётах.
Колькі збіраюцца траціць замежнікі на мінскім чэмпіянаце свету па хакеі?
Фота — bymedia.net