У Беларусі чакаюць цыклон з Украіны, які прынясе снегапады, заўтра — да -12

Уначы ў аўторак, 14 студзеня, прагназуецца толькі невялікі снег, а ўдзень — пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 2-8 градусаў марозу, а пры праясненнях — да 12, у дзённыя гадзіны — ад 0 да 6 марозу.



Паводле сіноптыкаў, самай снежнай на гэтым тыдні будзе серада. Праз тэрыторыю Украіны праходзіць цыклон, які закране і Беларусь. У выніку, 15 студзеня на большай частцы тэрыторыі нашай краіны чакаецца снег, а на поўдні — мокры снег, часам з дажджом.



У канцы тыдня (ад пятніцы да нядзелі) уначы тэмпература паветра можа скласці да 14-18 градусаў марозу. На Брэстчыне будзе не больш за 5 градусаў марозу.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі