У Беларусі чарговым разам падаражэюць цыгарэты

У Беларусі чарговым разам падаражэюць цыгарэты

У Беларусі з 1 кастрычніка чарговым разам вырастуць кошты на цыгарэты. Як паведамляе сайт Міністэрства падаткаў у збораў, падаражэнне складзе 1,7-6,4% у залежнасці ад маркі.

Максімальныя рознічныя кошты на цыгарэты вытворчасці фабрыкі “Нёман” узрастуць на 1,8-6,4% — гэта тычыцца марак Pall Mall, Luckies, Kent, Vogue, Rothmans.

А вось кошты на цыгарэты кампаніі “Тытунь-інвест” застануцца на ўзроўні верасня.

З 2012 года ў нашай краіны кожны месяц па заяўках вытворцаў і імпарцёраў вызначаюцца рознічныя кошты на цыгарэты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі