У Беларусі чыноўнікі заклікаюць 22 верасня адмовіцца ад аўтамабіляў
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае беларусаў 22 верасня адмовіцца ад аўтамабіляў. Іх уладальнікі змогуць бясплатна ездзіць у грамадскім транспарце. Дастаткова будзе прад’явіць пасведчанне кіроўцы і тэхнічны пашпарт на аўтамабіль.
У пятніцу праводзіцца акцыя “Дзень без аўтамабіля”, якая з’яўляецца заключным мерапрыемствам “Еўрапейскага тыдня мабільнасці”. Мэтай гэтай штогадовай кампаніі з’яўляецца прыцягненне ўвагі насельніцтва да выкарыстання альтэрнатыў аўтамабільнаму транспарту, адзначае прэс-служба Мінпрыроды. Падрабязна з запланаванымі ў Мінску мерапрыемствамі можна азнаёміцца тут.