У Беларусі дадалося сем новых палітвязняў

Камера, ілюстрацыйнае фота

Камера, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Яшчэ сем чалавек атрымалі статус палітвязняў, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". Гэта Наталля Варабей, Ала Кісель, Наталля Давыдка, Алена Вярбіцкая, Марына Алісеенка, Марк Невар, Аляксандр Лютаў.

Праваабаронцы ўдакладняюць, што Наталля Варабей, Ала Кісель, Наталля Давыдка, Алена Вярбіцкая абвінавачваныя ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (арт. 361-4 КК) .

Марына Алісеенка абвінавачаная ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" і "ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (арт. 361-4 і 342 КК).

Марк Невар абвінавачваны ва "ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні" і "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (арт. 361-1 і 361-4 КК) і асуджаны да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.

Аляксандр Лютаў па абвінавачванні ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (арт. 361-4 КК) асуджаны да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі