Улады паказалі, як палітвязень Зянковіч выглядае праз два гады пасля суда
Юрый Зянковіч да суда і праз 3,5 года пасля арышту
Дзяржаўныя прапагандысты анансавалі чарговы фільм на БТ , прысвечаны падзеям 2020 года. У анонсе паказалі, як выглядае палітвязень Юрый Зянковіч праз тры з паловай гады пасля арышту.
Зянковіч — юрыст, які мае беларускае і амерыканскае грамадзянствы. Ён асуджаны на 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па "справе змоўшчыкаў". Яго абвінавацілі па некалькіх крымінальных артыкулах. (Асуджчаны па гэтай самай справе кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў у ліпені выйшаў на волю па памілаванні.)
У снежні 2022 года ў судзе Мядзеля разглядалі новую справу супраць Зянковіча: яго вінавацілі ў "абразе прадстаўніка ўлады". Па звестках праваабаронцаў, яму тады дадалі яшчэ паўгода.
7 жніўня 2024 года Ленінскі суд Магілёва асудзіў яго яшчэ і па абвінавачанні ў "злосным непадпарадкаванні адміністрацыі турмы". Аднак невядома, які тэрмін дадалі палітвязню.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.