У Беларусі датэрмінова выплацяць пенсіі за 21 красавіка
Графік падкарэктавалі ў сувязі з выхадным днём, які прыпадае на аўторак, 21-га.
У Беларусі датэрмінова выплацяць пенсіі за 21 красавіка. Як вядома, на аўторак прыпадае выхадны дзень — Радаўніца. З-за гэтага быў падкарэктаваны графік выплаты пенсій. Пра гэта паведамляе БЕЛТА, якое спасылаецца на рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Белпошта".
У аддзяленнях паштовай сувязі Мінска пенсіі за 21 красавіка можна будзе атрымаць з пятніцы, 17-га. У аддзеленнях у Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай і Гомельскай (у апошняй толькі ў вясковых аддзяленнях) абласцях выплаты пачнуцца з 18 красавіка. У Віцебску, Гродне і ў гарадскіх аддзяленнях Гомельскай вобласці — з 20 красавіка.
Фота: sb.by