У Беларусі могуць рэзка павысіць штрафы за нявыплату падаткаў (відэа)
Гэтае новаўвядзенне датычыць суб'ектаў гаспадарання.
У Беларусі збіраюцца рэзка павысіць штрафы для суб'ектаў гаспадарання за нявыплату падаткаў. З такой ініцыятывай выступае Міністэрства па падатках і зборах.
Як заявіў намеснік міністра па падатках і зборах Васіль Камянко, на сённяшні дзень налічваецца штраф толькі ў памеры 20% ад сумы нявыплачанага падатку. Прапануецца давесці гэтую лічбу да 100%. Пры гэтым чыноўнікі спасылаюцца да замежны досвед. Напрыклад, у Нямеччыне такі штраф складае 300%.
БЕЛТА нагадвае, што і ў Беларусі за нявыплату падаткаў суб'екты гаспадарання штрафавалі на 300%. Аднак пазней штрафныя санкцыі істотна знізілі, але чаканага эфекту не было — парушальнікаў менш не стала. Вельмі шмат суб'ектаў гаспадарання свядома ідуць на лжэпрадпрымальніцтва.
Як інфармуе БелаПАН, ініцыятыву Міністэрства па падатках і зборах разгледзіць урад. І калі Савет міністраў яе падтрымае, тады чыноўнікі распрацуюць праекты нарматыўна-прававых актаў.
Фота: Fotolia