У Беларусі грамадзяне Польшчы на выбарах прэзідэнта падтрымалі Камароўскага

Грамадзяне Польшчы, якія жывуць у Беларусі, на ўчорашніх прэзідэнцкіх выбарах аддалі перавагу дзейнаму польскаму кіраўніку Браніславу Камароўскаму. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў амбасадзе Польшчы ў Мінску.

Згодна з дадзенымі галасавання на тэрыторыі Беларусі, на выбарчыя ўчасткі прыйшло 211 палякаў: 89 — у Мінску, 84 — у Гродне, 38 — у Брэсце.

96 чалавек аддало голас за Браніслава Камароўскага, 74 — за Анджэя Дуду. Рок-музыка Павел Кукіз атрымаў 23 галасы выбаршчыкаў у Беларусі, 5 галасоў аддалі Янушу Корвіну-Міке, па 2 — Адаму Ярубасу і Янушу Палікоту, і адзін голас атрымала Магдалена Агурэк.

Нагадаем, што прэзідэнцкія выбары прайшлі ў Польшчы ў мінулую нядзелю. Згодна з папярэднімі дадзенымі, найбольшую колькасць галасоў (амаль 35%) набраў Анджэй Дуда, а Браніслаў Камароўскі ідзе за ім з 32,2% галасоў.

Фота: politrussia.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі