У Беларусі наладжваюць серыйную вытворчасць беспілотнікаў для сілавых структур
Беларускі вайсковец з дронам / t.me/modmilby/
У Беларусі спрабуюць наладзіць серыйную вытворчасць беспілотнікаў для сілавых структур. Асобныя мадэлі праходзяць мадэрнізацыю, ад іншых адмовіліся "з улікам эканамічнай немэтазгоднасці". Пра гэта распавёў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус (на здымку знізу ён разам з міністрам абароны). У панядзелак ён удзельнічаў у нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі, на якой якраз ішла гаворка пра прадукцыю ВПК, патрабаваўся "больш высокі ўзровень" сучасных ударных беспілотнікаў.
Пантус нагадаў, што летась на Абуз-Лясноўскім палігоне Лукашэнку паказвалі мадэлі айчынных беспілотнікаў, у тым ліку і баявых. Пасля таго мерапрыемства і былі вызначаныя прыярытэтныя мадэлі. "З Міністэрствам абароны і іншымі воінскімі фарміраваннямі мы вызначылі канкрэтныя тыпы беспілотных лятальных апаратаў, якія будуць вырабляцца ў Беларусі і пастаўляцца на ўзбраенне нашым сілавым ведамствам, — кажа старшыня камітэта. — ...Сёння наша праца сканцэнтравана на арганізацыі серыйнай вытворчасці дадзеных тыпаў беспілотнікаў".
Пра тое, што беларускія беспілотнікі могуць пастаўляцца ў Расію, Дзмітрый Пантус нічога не сказаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.