У Беларусі налічылі больш за 2500 электрамабіляў

У Беларусі налічылі больш за 2500 электрамабіляў

У Беларусі зарэгістравана больш за 2500 электрамабіляў. Такую лічбу інфармагенцтву БЕЛТА назвалі ў прэс-службе "Беларуснафты".

"Беларуснафце" належыць сетка электразарадных станцый Malanka. Аператар адзначае, што ў мабільным дадатку штомесяц рэгіструюцца да 200 новых карыстальнікаў. Штодня на станцыях адбываецца ў сярэднім 250 зарадных сесій. За першыя два месяцы 2021 года іх агульная колькасць перавысіла 15 тысяч.

У "Беларуснафце" кажуць, што сярод жыхароў нашай краіны найбольшай папулярнасцю карыстаюцца бюджэтныя кітайскія электрамабілі. Але іх уладальнікі могуць сутыкнуцца з нечаканымі праблемамі. "Кітайскія электракары маюць сваю спецыфіку і ў некаторых аспектах сур'ёзна адрозніваюцца і ад амерыканскіх, і ад еўрапейскіх аўтамабіляў. Перш за ўсё яны маюць уласны зарадны стандарт GB/T, зараднай інфраструктуры для якога ў Беларусі няма", — прызнаюцца ў прэс-службе.

На дапамогу аўтаўладальнікам прыходзяць пераходнікі. Але многія кіроўцы карыстаюцца несертыфікаванымі пераходнікамі, таму пры зарадцы могуць узнікаць замыканні. Гэта пагражае блакаваннем ці нават узгараннем электрамабіля. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі