У Беларусі налічылі каля 2 тысяч расійскіх вайскоўцаў
Расійскія вайскоўцы
У Беларусі налічылі каля 2 тысяч расійскіх вайскоўцаў (іх колькасць істотна знізілася яшчэ ў 2023 годзе). Большасць з іх знаходзяцца ў радыётэхнічным вузле "Баранавічы" і ў вузле сувязі "Вілейка". Там іх да 1450 чалавек, піша "Беларускі Гаюн".
На аэрадромах "Баранавічы", "Мазыр" і "Зябраўка" можа знаходзіцца каля 530 чалавек. У 313-й ваеннай пракуратуры гарнізона і 484-м ваенным следчым аддзеле — яшчэ да 20 чалавек.
Як адзначае згаданы тг-канал, у снежні 2024-га сітуацыя з расійскім вайсковым кантынгентам у Беларусі не змянілася: расіяне працягваюць знаходзіцца ў тых жа лакацыях і ў той жа колькасці, што і раней.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.