У Беларусі не абмяркоўвалі магчымасць паставак з ЗША паліва для БелАЭС
У Беларусі пракаментавалі магчымасць паставак з ЗША паліва для Беларускай АЭС. Пра гэта падчас візіту ў Літву заявіла намесніца міністра энергетыкі Злучаных Штатаў Рыта Барануол. "У будучым паліва часткова маглі б пастаўляць і амерыканскія пастаўшчыкі паліва, — гаварыла яна. — Гэта ўжо робіцца на некаторых электрастанцыях у свеце".
Міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч прызнаўся, што такі варыянт яшчэ не абмяркоўваўся. Верагодна, заява Барануол стала нечаканасцю для Мінска.
"Гэта новая інфармацыя, я не гатовы яе пракаментаваць", — цытуе словы Каранкевіча TUT.by. Міністр заклікаў пачакаць завозу паліва і запуску АЭС. "Усе пытанні далейшай эксплуатацыі будзем разглядаць пасля", — сказаў Віктар Каранкевіч.
Як вядома, паліва для Беларускай АЭС будзе пастаўляцца з Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.