У Беларусі пачаў дзейнічаць дэкрэт аб развіцці лічбавай эканомікі

У Беларусі пачаў дзейнічаць дэкрэт аб развіцці лічбавай эканомікі

28 сакавіка набывае моц дэкрэт №8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі", які Аляксандр Лукашэнка палпісаў 21 снежня 2017 года. Дакумент, як паведамляе БЕЛТА, быў распрацаваны ў адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы адміністрацыяй Парку высокіх тэхналогій разам з рэзідэнтамі ПВТ, ІТ-супольнасцю, вядучымі юрыдычнымі і кансалтынгавымі фірмамі Беларусі, а таксама замежнымі экспертамі.

Дэкрэт №8 працягнуў спецыяльны падаткова-прававы рэжым для Парку высокіх тэхналогій да 2049 года. Ён захоўвае экстэрытарыяльны прынцып рэгістрацыі і пакідае ранейшымі базавыя ўмовы гаспадарання для рэзідэнтаў ПВТ. Дакумент пашырае віды дзейнасці рэзідэнтаў ПВТ, падтрымлівае ІТ-адукацыю і падрыхтоўку кадраў для галіны, стварае ўмовы для развіцця прадуктовых ІТ-кампаній, комплекснае прававое рэгуляванне бізнэсаў на аснове тэхналогіі блокчейн. Напрыклад, для рэзідэнтаў ПВТ прадугледжваюцца такія новыя віды дзейнасці, як распрацоўка біятэхналогій, медыцынскіх, авіяцыйных і касмічных тэхналогій, кіберспорт.

Таксама рэзідэнтам ПВТ даецца магчымасць не толькі распрацоўваць, але і вырабляць высокатэхналагічную навукаёмістую прадукцыю. Яны атрымліваюць большыя магчымасці па камерцыялізацыі распрацаваных імі праграмных прадуктаў — у тым ліку праз рэкламныя і маркетынгавыя паслугі, аўтсорсінг бізнэс-працэсаў ды інш. У новым дэкрэце адсутнічаюць ранейшыя абмежаванні на аб'ём выручкі ад дадатковых відаў дзейнасці (кансалтынг, тэставанне ды інш.). Дакумент стварае прававыя ўмовы для правядзення ICO, выкарыстання крыптавалюты і ўкаранення смарт-кантрактаў.

Пасля прыняцця дэкрэта №8 у Беларусі істотна вырас лік кампаніяў, якія хочуць уступіць у Парк высокіх тэхналогій. За першы квартал 2018 года колькасць кампаній — рэзідэнтаў ПВТ павялічылася на чвэрць. Сфера іх тэхналагічнай кампетэнцыі — найперш штучны інтэлект, машыннае навучанне, Інтэрнэт рэчаў, тэхналогіі дапоўненай рэальнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі