У Беларусі падаражэлі газ, электрычнасць і цеплавая энергія для насельніцтва

У Беларусі падаражэлі газ, электрычнасць і цеплавая энергія для насельніцтва

Урад прызначыў цэны на газ, тарыфы на цеплавую і электраэнергію, паведамляе прэс-служба Савета міністраў

Цана на газ пры наяўнасці лічыльніка складзе ў ацяпляльны перыяд: з 1 студзеня па 31 траўня ўключна — 0,1143 рубля за кубаметр, з 1 чэрвеня па 31 снежня ўключна — 0,119 рубля. Летам газ будзе каштаваць 0,4114 за кубаметр. Пры адсутнасці лічыльніка газ будзе каштаваць 0,4114 рубля за кубаметр незалежна ад сезону.

Калі ў доме ці кватэры не выкарыстоўваюцца лічыльнікі, але ёсць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачая вада або індывідуальны воданагравальнік (за выключэннем газавага), кошт складзе 3,29 рубля з аднаго жыхара ў месяц. У жыллі, дзе ёсць газавая пліта і індывідуальны газавы воданагравальнік, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння, за газ давядзецца плаціць 9,46 рубля з аднаго жыхара. У кватэрах і дамах, дзе ёсць газавая пліта, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнага газавага воданагравальніка, газ будзе каштаваць 5,35 рубля для аднаго жыхара ў месяц.

У жыллі, дзе ёсць індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы і няма лічыльнікаў, у ацяпляльны перыяд з 1 студзеня па 31 траўня давядзецца плаціць 0,4874 рубля за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц, з 1 чэрвеня па 31 снежня — 0,5320 рубля. Улетку будуць дзейнічаць наступныя кошты: з 1 студзеня па 31 траўня — 0,1827 рубля, з 1 чэрвеня па 31 снежня — 0,1995 рубля. 

Кубаметр звадкаванага газу ў кватэрах і дамах з устаноўленымі лічыльнікамі і індывідуальнымі газавымі ацяпляльнымі прыборамі ў ацяпляльны сезон будзе каштаваць: з 1 студзеня па 31 траўня — 1,7993 рубля, з 1 чэрвеня па 31 снежня — 1,9497 рубля. Улетку кошт складзе 1,0970 рубля. Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў 1 кубаметр таксама будзе каштаваць 1,0970 рубля.

Калі ў доме ці кватэры няма лічыльнікаў, але ёсць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне або індывідуальны воданагравальнік (за выключэннем газавага), цана звадкаванага газу складзе 3,29 рубля з аднаго жыхара ў месяц. Пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка і адсутнасці цэнтральнага гарачага водазабеспячэння кошт складзе 9,32 рубля, пры наяўнасці газавай пліты, але адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка — 4,39 рубля з аднаго жыхара за месяц.

Цана на звадкаваны газ у жытле, дзе ёсць індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы і няма лічыльнікаў у ацяпляльны сезон складзе: з 1 студзеня па 31 траўня ўключна — 5,7713 рубля за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання за месяц, з 1 чэрвеня па 31 снежня ўключна — 6,3021 рубля. Улетку яна складзе 1,0970 рубля.

Кошт 1 кг газу ў балонах вагой 21 кг у межах нормаў спажывання складзе 0,7788 рубля. Такім чынам, адзін такі балон будзе каштаваць 16,35 рубля.

Аднаставачны тарыф на электраэнергію ў жылых дамах і кватэрах з электраплітамі, складзе 0,1484 рубля за 1 кВт.гадз. Дыферэнцыяваны тарыф у такіх жылых памяшканнях у перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) складзе 0,1039 рубля за 1 кВт.гадз, а ў перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) — 0,2968 рубля.

Кошт электраэнергіі для ацяплення і падагрэву вады з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) складзе 0,1019 рубля за 1 кВт.гадз, у астатні час сутак — 0,1892 рубля.

Тарыф на электраэнергію пры ўмове яе выкарыстання ў тым ліку для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння (у кватэрах, дзе няма сістэм цэнтралізаванага цепла-і газазабеспячэння і ёсць электрапліты) — 0,0761 рубля за 1 кВт.гадз. Ён дзейнічае пры адсутнасці асобнага лічыльніка расходу электраэнергіі для ацяплення і гарачага водазабеспячэння. Калі такі асобны лічыльнік ёсць, то тарыф складзе 0,0335 рубля за 1 кВт.гадз.

Тарыф на цеплавую энергію для ацяплення і гарачага водазабеспячэння з 1 студзеня па 31 траўня ўключна прызначаны ў 16,9259 рубля за 1 Гкал, з 1 чэрвеня па 31 снежня ўключна — 18,4831 рубля за 1 Гкал.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі