Еўразійскі банк развіцця: у Беларусі паскорылася інфляцыя
Паскарэнне інфляцыі эксперты звязваюць з ростам цэн на прадукты харчавання і паслугі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У Беларусі паскорылася інфляцыя. Студзеньскі паказчык склаў 10,4% гадавых супраць 10% у снежні, адзначаюць у Еўразійскім банку развіцця (ЕАБР).
Эксперты банка звязваюць паскарэнне інфляцыі з ростам цэн на прадукты харчавання і паслугі.
Пры гэтым яны мяркуюць, што ў I квартале беларускія ўлады здолеюць утрымаць інфляцыю ў межах 10% гадавых. Але адначасова не выключаюць, што Нацбанк можа пайсці на павышэнне стаўкі рэфінансавання да 10%. Цяпер яна складае 9,25%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.