У Беларусі працягнецца зімовая паводка

У Беларусі працягнецца зімовая паводка

У Беларусі працягнецца зімовая паводка. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Па словах сіноптыкаў, працягнецца разбурэнне ледзянога покрыва на рэках, захаваецца рост узроўняў вады. Ужо цяпер сутачны рост узроўняў вады складае ад 1 да 30 см. Вада выйшла на пойму на Нёмане каля вёскі Беліца і на Віліі каля вёскі Сцешыцы. Чакаецца, што вада выйдзе на пойму на рэках Нараў каля вёскі Нямержа і Свіслач каля вёскі Церабуты.

Раней паведамлялася, што люты сёлета будзе цёплым: сярэдняя тэмпература паветра чакаецца на 1-2 градусы вышэй за кліматычную норму. У першай дэкадзе надвор'е будзе нават анамальна цёплым — на 9-10 градусаў вышэй за норму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі