У Беларусі праходзяць "выбары" прэзідэнта, незалежных кандыдатаў на іх няма

Збор подпісаў за Лукашэнку / БЕЛТА
26 студзеня — асноўны дзень галасавання на "выбарах" прэзідэнта. Участкі будуць адкрыты да 20:00.
У бюлетэнь унесены пяць кандыдатаў:
- Аляксандр Лукашэнка
- Ганна Канапацкая
- Аляксандр Хіжняк
- Сяргей Сыранкоў
- Алег Гайдукевіч
Ніякіх апазіцыйных кандыдатаў на гэтых "выбарах" няма, бо перадвыбарчая кампанія, як і ўсе апошнія 5 гадоў, суправаджалася ў Беларусі масавымі рэпрэсіямі і стварэннем атмасферы страху з боку ўладаў і прапаганды.
Гісторыя выбараў у Беларусі
Заходнія краіны і міжнародныя арганізацыі не прызнавалі вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі пасля 1994 года. Усе яны, паводле заходніх назіральнікаў, СМІ і праваабаронцаў, былі несвабоднымі і суправаджаліся масавымі фальсіфікацыямі на карысць Лукашэнкі.
На выбарах 2020 года, паводле дадзеных платформы "Голас" і апытанняў Chatham House, Аляксандр Лукашэнка, відавочна, прайграў незалежнай кандыдатцы Святлане Ціханоўскай. Пасля хвалі пратэстаў па ўсёй краіне пачаліся масавыя затрыманні і судовы пераслед незадаволеных уладай. Па дадзеных на студзень 2025 года ў Беларусі больш за 1,2 тысячы палітвязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.