У Беларусі прыватнікам дазволілі выдаваць бальнічныя лісты

У Беларусі прыватнікам дазволілі выдаваць бальнічныя лісты

У Беларусі прыватным арганізацыям аховы здароўя дазволілі выдаваць бальнічныя лісты. Сумесную пастанову прынялі Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Яна ўжо апублікаваная на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і пачне дзейнічаць з 1 лютага, інфармуе БЕЛТА.

Дакумент уносіць змены і дадаткі ў інструкцыю аб парадку выдачы і афармлення лісткоў непрацаздольнасці і даведак аб часовай непрацаздольнасці. Раней у ёй гаворка ішла толькі пра дзяржаўныя арганізацыі аховы здароўя. Дарэчы, з папярэдняй рэдакцыі інструкцыі выключылі пункт, які забараняў выдачу лісткоў непрацаздольнасці лекарамі, якія здзяйсняюць кансультацыйны прыём, лекарамі прыёмных аддзяленняў бальніц, дыягнастычных цэнтраў, цэнтраў спартыўнай медыцыны.

Больш падрабязна пра новаўвядзенне гл. тут.

Фота: БЕЛТА

У Беларусі прыватнікам дазволілі выдаваць бальнічныя лісты

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі