У Беларусі прызначаны "галоўны кантралёр" па спорце

У Беларусі прызначаны "галоўны кантралёр" па спорце

У Беларусі прызначаны "галоўны кантралёр" па спорце. Ім стаў Дзмітрый Баскаў, якога падазраюць у прысутнасці на месцы затрымання і збіцця пратэстоўца Рамана Бандарэнкі, які ў выніку памёр у бальніцы. Баскаў трапіў пад санкцыі, быў дыскваліфікаваны і вымушана пакінуў пасаду кіраўніка федэрацыі хакея, але быў прызначаны членам Савета Рэспублікі.

На нарадзе, прысвечанай удзелу беларускіх спартсменаў у зімовай Алімпіядзе і перспектывам развіцця зімовых відаў спорту, Аляксандр Лукашэнка з-за адсутнасці выніку абрынуўся з крытыкай на спартсменаў і трэнераў, на спартыўных функцыянераў. Ён заявіў, што за спорт у краіне адказваюць віцэ-прэм'ер, міністр спорту і кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэта. А ў члена СР Баскава будуць "асаблівыя задачы ў гэтай сферы". "Ты там будзеш як галоўны кантралёр і будзеш адказваць за спорт, гаварыў яму Лукашэнка. — У цябе вялізныя паўнамоцтвы і правы".

На нарадзе была анансавана "маштабная рэвізія беларускага спорту". Адказным даручана "павыкідваць гультаёў", і "не толькі ў зімовых відах спорту".

Такім чынам, спорт чакае "аптымізацыя" — грошай катастрафічна не хапае з-за цяжкага стану эканомікі, якая апынулася пад санкцыямі. З іншага боку, сам беларускі спорт пад санкцыямі і спартсмены не могуць выступаць за мяжой, ім застаецца спаборнічаць толькі з такім ж "падсанкцыйнымі" расіянамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі